Супрацоўніца кнігарні «Кнігаўка» Наста Карнацкая не выйшла на волю пасля 13-сутачнага арышту

Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.

d4aae496_3ab6_4c3c_a0fc_8b70f1150306.jpg


Карнацкую затрымалі разам з дырэктарам кнігарні Андрэем Янушкевічам 16 траўня пасля ператрусу ў кнігарні. Насту арыштавалі па арт. 19.1 КаАП "дробнае хуліганства" на 13 сутак.
На волю пасля «сутак», як і Андрэй Янушкевіч, Наста Карнацкая не выйшла. Прычыны перазатрымання пакуль невядомыя.