Выдаўца Андрэй Янушкевіч не выйшаў на волю пасля адміністрацыйнага арышта. Яму дадалі яшчэ восем сутак
Гэта ўжо трэці адміністрацыйны арышт Андрэя Янушкевіча.
Выдаўца Андрэй Янушкевіч не выйшаў на волю пасля адміністрацыйнага арышта. Яму прысудзілі яшчэ восем сутак, паведамляе by_culture.
Выдаўца 16 траўня пасля ператрусу ў новай краме «Кнігаўцы», якую зачынілі ў дзень адкрыцця. Сілавікі у той дзень забралі з крамы 200 асобнікаў кніг, арыштавалі выдаўца Андрэя Янушкевіча і прадавачку Насту Карнацкую. 15 выданняў улады збіраліся правяраць на «экстрэмізм».
Спачатку Андрэю Янушкевічу прысудзілі 10 сутак, потым дадалі яшчэ 10.
За кратамі цяпер застаецца і Наста Карнацкая.