Андрэй Янушкевіч не выйшаў на волю
Учора ўверары мінулі 10 сутак, як затрымалі выдаўца Андрэя Янушкевіча.
![januszkevicz_2022_05_27.jpg januszkevicz_2022_05_27.jpg](/img/v1/images/januszkevicz_2022_05_27.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Андрэй Янушкевіч не выйшаў на волю пасля 10 сутак адміністрацыйнага
арышту.
Выдаўца затрымалі 16 траўня пасля ператрусу ў новай краме "Кнігаўцы", якую зачынілі ў дзень адкрыцця. Сілавікі у той дзень забралі з крамы 200 асобнікаў кніг, арыштавалі выдаўца Андрэя Янушкевіча і прадавачку Насту Карнацкую. 15 выданняў улады збіраліся правяраць на «экстрэмізм».
Выдавец Андрэй Янушкевіч атрымаў, нібыта, 10 сутак адміністрацыйнага арышту, Наста Карнацкая — 13 сутак.
![Краіна, якая перамагла Оруэла Краіна, якая перамагла Оруэла](/img/v1/images/scale_1200__2__6.webp?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)