Забароненыя, але жывыя: за што і як пераследавалі кнігі і іх аўтараў па ўсім свеце?
Часы вяртаюцца. Тое, што адбываецца зараз у Беларусі, — закрыццё выдавецтваў і пераслед выдаўцоў, забарона аўтараў і няголасная забарона кніг, выцісканне «нязручных» літаратараў і культурных дзеячаў па-за межы краіны, рэпрэсіі ў дачыненні да тых, хто застаўся, — заканамерны працэс развіцця дыктатуры, які мала чым адрозніваецца ад таго, што чалавецтва ўжо бачыла.