У новую кнігарню «Кнігаўка», якую сёння, 16 траўня,
адкрыла выдавецтва «Янушкевіч», прыйшлі з ператрусам. Гэтаму папярэднічаў візіт у кнігарню дзяржаўных прапагандыстаў Азаронка і Гладкай.
Выдавецтва «Янушкевіч» займаецца падрыхтоўкай і выданнем разнастайнай кніжнай прадукцыі, пераважна на беларускай мове.
У студзені 2021 года Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі забраў тэхніку і
заблакаваў рахунак выдавецтва, а ў чэрвені выдавецтва
атрымала паведамленне пра магчымасць зноў карыстацца банкаўскім рахункам.
Апошнім часам беларускія ўлады
прыпынілі дзейнасць адразу некалькіх беларускіх незалежных выдавецтваў: «Лімарыус», «Кнігазбор»,
«Галіяфы», «Медысонт».
Фармальнай падставай стала парушэнне «тэрмінаў звароту ў Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь з паведамленнем аб змене звестак, якія падлягаюць уключэнню ў Дзяржаўны рэестр выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў друкаваных выданняў».