Мінінфарм прыпыніў дзейнасць выдавецтва «Галіяфы». Абвешчаны распродаж кніжак са зніжкамі
Дзейнасць выдавецтва «Галіяфы», гэтак жа, як і «Медысант» прыпыненая пакуль на тры месяцы
Выдавецтва «Галіяфы» друкавала кнігі на беларускай мове.
Учора, 14 красавіка, стала вядома, што была прыпыненая дзейнасць выдавецтва «Медысант». Тады Мінінфарм заявіла, што выявіла парушэнне пункта 3 артыкула 28 закона «Аб выдавецкай справе». Сярод парушэнняў называецца несвоечасовае апавяшчэнне «Медысант» аб зменах пра інфармацыю выдавецтва — такіх, як месца знаходжання выдаўца, вытворцы і распаўсюдніка друкаваных выданняў.
«У нас застаецца 3 дні, калі нам дазволена гандляваць. На ўсе нашыя выданні робім 20 % зніжкі. Прыходзьце да нас у кнігарню “Галіяфы” (Няміга, 3, цокальны паверх, бокс 37). Будзем радыя вашай падтрымцы. Праз тры дні праца кнігарні будзе цалкам спыненая», — напісала выдавецтва ў фэйсбуку.