Мінінфарм прыпыніў дзейнасць выдавецтва «Медысант» на 3 месяцы

Пра тое, што дзейнасць «Медысант» прыпыняецца, паведамілі ў самім выдавецтве.

medysant.jpg

Пра тое, што дзейнасць «Медысант» прыпыняецца, паведамілі ў самім выдавецтве.

Паводле Мінінфарма, яно выявіла парушэнне пункта 3 артыкула 28 закона «Аб выдавецкай справе». Сярод парушэнняў называецца несвоечасовае апавяшчэнне аб зменах пра інфармацыю выдавецтва — такіх, як месца знаходжання выдаўца, вытворцы і распаўсюдніка друкаваных выданняў.

Выдавецтва працуе з 1998 года. У 2020 годзе ў «Медысант» выйшла кніга Змітра Лукашука і філосафа Максіма Гарунова «Беларуская нацыянальная ідэя», якая ўключае ў сябе 85 інтэрв'ю з беларусамі на тэму нацыянальнай ідэнтычнасці і пошуку нацыянальнай ідэі.

У «Медысант» таксама выходзілі кнігі Андруся Горвата «Радзіва „Прудок“» і «Прэм’ера», «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» Сяргея Пясецкага, даведнік «Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі. 1920-1960» Леаніда Маракова і шматлікія іншыя беларускія кнігі