Выдавецтва «Янушкевіч» высяляюць з мінскага офіса
«Нас «папрасілі» вызваліць офіс на Мар'еўскай, 7А цягам бліжэйшых трох дзён. Прычын, зразумела, нам не тлумачаць, прыкрываючыся таямнічай «острой необходімостью» ў нашых утульных кабінетах», — паведаміла выдавецтва ў сваім тэлеграм-канале.

«У нас зараз
шмат клопатаў, звязаных з высяленнем, і адзін з найважнейшых — куды падзець
кнігі з офіса. Абвяшчаем распродаж з 20% зніжкай кніг, якія знаходзяцца на
Мар'еўскай, 7А. Ёсць амаль увесь асартымент, прыходзьце, калі ласка, на месцы мы
будзем рабіць зніжку», — пішуць супрацоўнікі выдавецтва.
Таксама «Янушкевіч» паведамляе, што працягвае працу і выконвае ўсе абавязальніцтвы перад контрагентамі.