Жыхароў Баранавічаў масава судзяць за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Паводле звестак праваабаронцаў, рэпрэсіі ў Баранавічах працягваюцца ўжо больш за тыдзень. На мясцовых жыхароў ладзяць аблавы, затрымліваюць, а потым даюць «суткі».

На 21 сакавіка распачата не менш за сем спраў па арт. 19.11
КААП («Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»). Але, як адзначаюць затрыманыя, судоў
было значна больш.
Усіх судзяць за рэпосты з «экстрэмісцкіх каналаў», за
каментары, а таксама за фотаздымкі, якія яны даслалі на платформу «Г*лас» пасля рэферэндуму.
Вядомыя вынікі толькі трох судовых пасяджэнняў: дваіх жыхароў арыштавалі на 5 і 9 сутак, а жанчыну аштрафавалі на 15 базавых велічынь (525 рублёў). Акрамя таго, іх тэлефоны канфіскаваныя. Такое рашэнне 10 сакавіка прыняў Ленінскі раённы суд Мінска.