Да мінчанкі прыйшлі з ператрусам за допісы ў падтрымку Украіны. У выніку яе затрымалі

Супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі 34-гадовую мінчанку Юлію Макась, паведамляюць праваабаронцы. Да жанчыны прыйшлі з ператрусам за яе допісы на тэму Украіны ў сацсетках.

makas_2293.jpg

Як заяўляюць праладныя ТГ-каналы, яна «аднабока распаўсюджвала свае прафашысцкія ідэі ў падтрымку ўкраінскіх радыкальных нацыяналістаў».

Пасля ператрусу Юлію Макась затрымалі. Крымінальную справу на яе пачалі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»). Падставай, верагодна, стаў яе ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе.