ГУБАЗіК затрымаў мінчука, які нібыта збіраўся ехаць ваяваць ва Украіну
Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі «пакаяльнае відэа» з мінчуком Іванам Кавалеўскім. На відэа мужчына (верагодна, моцна збіты перад гэтым) «прызнаецца», што ўдзельнічаў у пратэстах у 2020 годзе і збіраўся ехаць ваяваць ва Украіну супраць расійскіх войскаў, паведамляюць праваабаронцы.
![kavaleuski_01.jpg kavaleuski_01.jpg](/img/v1/images/kavaleuski_01.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паведамляецца, што Кавалеўскі праходзіць па арт. 361-3 КК («Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу»).