Не выходзяць на сувязь Сяргей Макарэвіч і Андрэй Янушкевіч (дапоўнена)
У выдавецтва "Янушкевіч" прыйшлі супрацоўнікі ДФР. Андрэя Янушкевіча забралі на допыт. Сяргей Макарэвіч на волі.
Пра тое, што не выходзяць на сувязь Сяргей Макарэвіч і Андрэй Янушкевіч з выдавецтва "Янушкевіч", паведаміў Беларускі ПЭНцэнтр у сваім тэлеграм-канале. Пазней там удакладнілі, што ў выдавецтва чатыры прыйшлі супрацоўнікі ДФР.
— Прыйшлі 4 супрацоўнікі ДФР у выдавецтва "Янушкевіч". Яны правялі агляд і забралі кампутар і ноўтбукі выдавецтва. Флэшку, зьнешні дыск. Андрэя Янушкевіча забралі на допыт", — расказаў Свабодзе Макарэвіч, які ў гэты час быў у выдавецтве.
Крыху раней стала вядома, што няма сувязі з распаўсюднікам беларускіх кнігаў Алесем Яўдахам. Але ён паспеў паведаміць, што ў хату да яго ламіліся невядомыя.
Нагадаем, 13 студзеня супрацоўнікі ДФР ужо завітвалі да тых, хто звязаны з беларускай
літаратурай — выдаўца Генадзя Вінярскага і дызайнера Анатоля
Лазара. У іх прайшлі ператрусы, супрацоўнікаў ДФР цікавіла, ці сплачваюць яны
падаткі.