Сілавікі прыйшлі да выдаўца Вінярскага і мастака Лазара

Раніцай у Мінску затрымалі і адвезлі ў фінансавую міліцыю Анатоля Лазара, вядомага як Wiecier Mechaniczny, — вядомага дызайнера, аўтара культурных праектаў, сузаснавальніка TuzinFM.

cn_24716000.jpg


Напярэдадні Лазар скончыў працу над дызайнам кнігі «НЕрасстраляныя» пра забітых савецкімі карнікамі беларускіх паэтаў. Мастака забралі ў фінансавую міліцыю разам з кампутарам. Яго жонцы сказалі, што будуць правяраць «ці заплаціў ён падаткі», перадае Радыё Свабода.

Удзень стала вядома, што супрацоўнікі Аддзелу па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі (АБЭЗ) прыйшлі да Генадзя Вінярскага, кіраўніка выдавецтва «Кнігазбор». У выдаўца забралі кампутар і тэлефон, а самога Вінярскага павезлі ў міліцыю.