У Віцебску падчас скандынаўскага шпацыру ў лесе затрыманы шэсць жанчын
З самай раніцы ў Віцебску падчас прагулкі са скандынаўскімі палкамі ў Шпілёўскім лесе затрыманы шэсць жанчын.
![Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота](/img/v1/images/uroki.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ілюстрацыйнае фота
Як паведаміла ў Facebook Ганна Севярынец, затрыманыя Таццяна Севярынец, Раіса Кухто, Людміла Фамінская, Людміла Валаткевіч, Алена Каснова, Тамара Ільіна.
Усё аматаркі здаровага ладу жыцця знаходзяцца ў Першамайскім РАУС Віцебска. Што ім інкрымінуюць, пакуль невядома.