«Бі па галаве!», «Едзьце хутчэй і разганіце іх на...й!»: злілі запіс размовы з Фрунзенскага РУУС пра разгоны чаяванняў у дварах (18+)
Увага: шмат ненарматыўнай лексікі.
Телеграм-канал «Баста» апублікаваў запіс размоў, у якіх, як сцвярджаецца, бяруць удзел міліцыянеры у Фрунзенскім РУУС Мінска. Ім даюць загад разагнаць вячэрнія чаяванні ў
дварах на Бурдэйнага і Кунцаўшчыне і калону на Бурдэйнага. З размовы не ясна,
калі менавіта зроблены запіс, але зразумела, што міліцыянеры вельмі неахвотна
выконваюць загады разагнаць і затрымліваць людзей, якія п'юць гарбату, піша «The Village».
«Мы бачым людзей, якія п'юць гарбату. Пазначаных няма, і ўжо
разыходзяцца, толькі ўбачылі нас».
«Бачыце тых, хто п'е гарбату? — Так, бачу. — Запрашайце для
ўстанаўлення асобы. Прыняць. С...ка».
«На Бурдзейнага 20-30 чалавек у бок рынку. Бл...ць. Ну іх
на...уй. Паходзяць, бл...ть і з'я...цца».
Нагадаем, што Фрунзенскае РУУС ужо аказвалася ў цэнтры скандала, калі ў снежні ініцыятыва ByPol выклала ў сеціва відэа з катаваннямі затрыманых пратэстоўцаў.