Да Алеся Яўдахі ламіліся невядомыя. Сувязі з ім няма

У хату да вядомага распаўсюдніка беларускіх кнігаў Алеся Яўдахі ламіліся невядомыя. Пра гэта ён паспеў паведаміць па тэлефоне.

padczas_splavu_na_czounah_pa_islaczy__2015_1.jpg


Цяпер сувязі з ім няма, паведаміла «Новаму Часу» Ніна Шыдлоўская.

Алесь Яўдаха — знакаміты «класічны кніганош ХІХ стагоддзя», як назваў яго ягоны сябар Сяргей Дубавец. Распаўсюджвае літаратуру праз інтэрнэт-краму knihi.by. Быў фігурантам знакамітай «справы патрыётаў».

Нагадаем, 13 студзеня супрацоўнікі ДФР ужо завітвалі да тых, хто звязаны з беларускай літаратурай — выдаўца Генадзя Вінярскага і дызайнера Анатоля Лазара. У іх прайшлі ператрусы, супрацоўнікаў ДФР цікавіла, ці сплачваюць яны падаткі.