Справа «Кнігазбора» і іншых кнігароў закрыта, паведаміў у фэйсбуку Генадзь Вінярскі
"Тэхніку вярнулі, кнігі не, бо вынікаў экспертызы ў іх няма", — адзначае Вінярскі.

Справа "Кнігазбора" і іншых кнігароў закрыта, паведаміў у фэйсбуку Генадзь Вінярскі.
"Тэхніку вярнулі, кнігі не, бо вынікаў экспертызы ў іх няма", — адзначае Вінярскі.
Нагадаем, рахункі незалежных выдавецтваў «Кнігазбор» і «Янушкевіч» арыштавалі ў студзені. Кіраўнікі абодвух выдавецтваў Вінярскі і Янушкевіч былі фігурантамі крымінальнай справы аб гаспадарчай дзейнасці, з іх узялі падпіску аб неразгалошванні звестак.