Мінінфарм прыпыніў дзейнасць выдавецтваў «Лімарыус» і «Кнігазбор»

Міністэрства інфармацыі прыпыніла з 16 траўня на тры месяцы дзейнасць выдавецтваў ТАА «Лімарыус» і ПВУП «Кнігазбор».
У міністэрстве падставай для рашэння назвалі невыкананне тэрмінаў звароту ў ведамствы з паведамленнем аб змяненні звестак, якія падлягаюць уключэнню ў Дзяржаўны рэестр выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў друкаваных выданняў.

Выдавецтва «Лімарыус» заснаваў Аляксандр Фядута, палітзняволены палітолаг і філолаг, які знаходзіцца ў СІЗА КДБ па абвінавачанні ў змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам. Дырэктарка выдавецтва — Марына Шыбко, жонка Аляксандра. Там спецыялізуюцца на навуковай, метадычнай i класічнай мастацкай літаратуры, пераважна па-беларуску.

«Кнігазборам», які публікуе сучасную і класічную беларускую літаратуру і кнігі для дзяцей, у 2021 годзе ўжо цікавіўся ДФР: дырэктара Генадзя Вінярскага дапытвалі наконт падаткаў, былі заблакаваныя рахункі, але пазней справу закрылі.

Раней па тых жа прычынах Мінінфарм прыпыніў дзейнасць выдавецтваў «Медысонт» і «Галіяфы».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: