За «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» затрымалі 237 чалавек

З пачатку 2022 года за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» у Беларусі затрымалі 237 чалавек, паведамілі ў МУС Беларусі.

adobestock_84714109_1_1536x864.jpeg


За ўвесь мінулы год у краіне было 315 такіх затрыманых. Такім чынам, сёлета ГУБАЗіК можа «палепшыць паказчыкі». Міліцыянеры тлумачаць павелічэнне затрыманых тым, што ў краіне ўсё больш тэлеграм-каналаў прызнаюць «экстрэмісцкімі» (іх цяпер 633), а не ўсе беларусы «ўсведамляюць адказнасць за распаўсюд падобных матэрыялаў». Гэтым людзям пагражае адміністрацыйная адказнасць.
Начальнік аддзела ГУБАЗіК МУС Юрый Ткачук кажа, што цяпер «разглядаецца ініцыятыва, у адпаведнасці з якой грамадзяне могуць быць прыцягнутыя да адказнасці ў тым ліку і за падпіску на падобныя інтэрнэт-рэсурсы».
Паводле «Еўрарадыё».