Прадавачку «Кнігаўкі» асудзілі за «дробнае хуліганства»
Насце Карнацкай далі 13 сутак арышту. Пра гэта паведамілі знаёмыя затрыманай.
![karnackaja220518_mtr5t.jpg karnackaja220518_mtr5t.jpg](/img/v1/images/karnackaja220518_mtr5t.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
16 траўня ГУБАЗіК правяла рэйд у кнігарню «Кнігаўка» і затрымала выдаўца Андрэя Янушкевіча і прадавачку Насцю Карнацкую.
Гэтаму папярэднічала стварэнне заказных рэпартажаў з фальсіфікаванымі фактамі ў ТГ-каналах Азаронка і Гладкай, якія выкарыстоўваюцца спецслужбамі для апраўдання пагромаў.
Янушкевіча 17 траўня асудзілі на 10 сутак адміністратыўнага арышту.
У выніку ператрусу былі канфіскаваныя 200 кніг. Рэпрэсіўныя органы паведамлялі, што 15 найменаванняў узята на экспертызу.