Выдаўцу Андрэю Янушкевічу, якога затрымалі пасля ператрусу ў кнігарні «Кнігаўка», далі 10 сутак
Андрэя Янушкевіча і супрацоўніцу крамы Насту Карнацкую затрымалі ў панядзелак пасля ператрусу ў «Кнігаўцы».
Паводле
інфармацыі найстарэйшага беларускага выдання (прызнанае «экстрэмісцкім»), выдавец Андрэй Янушкевіч атрымаў 10 сутак
адміністрацыйнага арышту.
Сілавікі
прыйшлі з ператрусам кнігарню «Кнігаўка» ў дзень яе адкрыцця. Былі затрыманыя
Андрэй Янушкевіч і супрацоўніца кнігарні Наста Карнацкая. Таксама былі
канфіскаваныя 200 кніг.
Па 15 выданнях будзе «праведзеная экспертыза», паведаміла
супрацоўніца выдання «СБ.Беларусь Сегодня» Людміла Гладкая.
Паводле Гладкай, выдавец вёў перапіску з офісам Святланы Ціханоўскай, а супрацоўнікі выдавецтва «мелі дачыненне да рэдагавання некаторых дэструктыўных тэлеграм-каналаў».