Забралі 200 кніг, нібыта выявілі перапіску са штабам Ціханоўскай. Падрабязнасці затрыманняў у «Кнігаўцы»
Учора пасля ператрусу ў кнігарні «Кнігаўка» былі затрыманыя дырэктар Андрэй Янушкевіч і супрацоўніца крамы Наста Карнацкая.
Сілавікі затрымалі выдаўца Андрэя Янушкевіча і забралі ў яго 200 кніг, паведамляюць праваабаронцы са спасылкай на праўладныя каналы. Па 15 з іх будзе
«праведзена экспертыза», якая менавіта — невядома.
Паводле
праўладных тэлеграм-каналаў, Янушкевіч нібыта вёў перапіску з офісам Святланы
Ціханоўскай, а супрацоўнікі выдавецтва «мелі дачыненне да рэдагавання некаторых
дэструктыўных тэлеграм-каналаў».
Нагадаем, учора ў
Мінску адкрылася кнігарня «Кнігаўка». На адкрыццё прыйшлі прапагандысты, якіх
абурыла тое, што там прадаюцца гістарычныя кнігі на беларускай мове. Пазней у
кнігарню прыйшлі з ператрусам сілавікі.