У Наваполацку затрыманы старшыня Беларускага незалежнага прафсаюза Максім Пазнякоў

Мужчыну затрымалі ля дзіцячага садка, куды ён адвозіў дзяцей. Затрымлівалі яго людзі ў цывільным, на аўтамабілі без апазнавальных знакаў, паведамляюць праваабаронцы.

photo_2022_05_17_09_42_44.jpg

Хваля ператрусаў і затрыманьняў актывістаў незалежнага прафсаюзнага руху пракацілася па краіне 18 і 19 красавіка. У выніку былі затрыманыя і неўзабаве прызнаныя палітвязнямі старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Аляксандр Ярашук, яго намеснік Сяргей Антусевіч, лідара прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзь Фядыніч, прафсаюзныя актывісты Вацлаў Арэшка, Міхась Громаў, Віталь Чычмароў, Васіль Бераснеў.

Пасля допытаў пад падпіску аб нявыездзе вызвалілі Ігара Комліка, Ганну Дусь, Вадзіма Пайвіна, Юрыя Белякова, Мікалая Герасіменку, Алену Яськову, Лізавету Мярляк. Іх статус пакуль невядомы.