Да тэлеграм-каналаў выдавецтва «Янушкевіч» і праекта «Белліт» атрымалі доступ прапагандысты?
У тэлеграм-каналах «Белліт», які вяла затрыманая Наста Карнацкая, і выдавецтва «Янушкевіч» з'явілася відэа з тэлеканала АНТ.
![januszkevicz__lahatyp_.png januszkevicz__lahatyp_.png](/img/v1/images/januszkevicz__lahatyp_.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У тэлеграм-канале выдавецтва «Янушкевіч», а таксама тэлеграм-канале «Белліт», прысвечаным беларускай літаратуры, адначасова з'явіліся два аднолькавыя допісы — рэпост з прапагандысцкага канала АНТ з сюжэтам пра чарговую гадавіну смерці Максіма Багдановіча.
![mycollages_1_2.jpg mycollages_1_2.jpg](/img/v1/images/mycollages_1_2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фонду культурнай салідарнасці ў выдавецтве паведамілі, што не маюць да гэтых допісаў ніякага дачынення.
Нагадаем, кіраўнік выдавецтва «Янушкевіч» Андрэй Янушкевіч, а таксама аўтарка падкаста і тэлеграм-канала «Белліт» Наста Карнацкая былі затрыманыя пасля ператрусу ў новай кнігарні выдавецтва ў дзень яе адкрыцця. Андрэю Янушкевічу прысудзілі 10 сутак, Насце Карнацкай — 13.
Паводле reform.by.