Бабруйскага журналіста асудзілі на 15 сутак
Суд над журналістам прайшоў у бабруйскім ІЧУ.

Затрыманы журналіст Дзмітрый Суслаў
Затрыманага на працоўным месцы журналіста бабруйскага выдання «Коммерческий курьер» асудзілі на 15 сутак. Дзмітрыя Суслава прызналі вінаватым у «распаўсюдзе інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП).
Нагадаем, журналіста затрымалі 3 чэрвеня без тлумачэння прычын. Суд над ім прайшоў у бабруйскім ІЧУ.