У Бабруйску затрымалі журналіста газеты «Коммерческий курьер» Дзмітрыя Суслава

Учора ў Бабруйску на працоўным месцы затрымалі журналіста мясцовай газеты «Коммерческий курьер» Дзмітрыя Суслава, паведамляюць праваабаронцы.

photo_2022_06_04_15_32_57.jpg

Учора днём супрацоўнікі РАУС прыйшлі ў рэдакцыю выдання, і не патлумачыўшы прычын, забралі журналіста. Вядома, што Суслава до позняга вечара трымалі ў РАУС, пасля чаго яго адправілі ў ІЧУ як мінімум да панядзелка.