Уладзімір Някляеў: Аксана Колб — гэта не чалавек, а анёл божы
Беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч Уладзімір Някляеў выказаўся пра рэдактарку «Новага Часу» Аксану Колб, якую сёння судзяць па палітычнай справе.

— Гэта ўвогуле не чалавек, а анёл божы. Вось яна падбірае на
вуліцы бяздомных жывёл — бачыць сабаку ці котку і не можа прайсці міма. Сэрца,
поўнае дабрыні. Душа, поўная святла.
Яна не аднойчы магла з’ехаць з Беларусі, наколькі ведаю, мела адпаведныя прапановы. Але заявіла — бачыце, які характар, якая мужнасць — што нікуды з краіны не з’едзе і заставалася на радзіме. Разумеючы, што яе можа чакаць і што ўрэшце здарылася.
Я вельмі спачуваю Аксане і ўсім тым, хто яе ведае, хто яе любіць. І самому сабе спачуваю, бо мы добра знаёмыя. Але, на жаль, пазітыўных чаканняў ад суда ў мяне няма.