Палітвязню з чацвёртай стадыяй рака прысудзілі пяць гадоў калоніі

У судзе Вілейскага раёна вынесны прысуд жыхару Маладэчна, палітвязню Паўлу Кучынскаму, якога абвінавацілі ў абразах Лукашэнкі, прадстаўніка ўлады, суддзі, а таксама ў гвалце альбо пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў, паведамляюць праваабаронцы.

Суддзя Канстанцін Калядаў прысудзіў палітвязню пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а таксама пастанавіў выплаціць матэрыяльную кампенсацыя маральнай шкоды начальніку РАУС Маладзечанскага раёна Вадзіма Прыгару ў памеры 1500 рублёў і памочніку камандзіра ўзвода ППС Маладэчанскага раёна Генадзю Філістовічу 1000 рублёў.

Павел Кучынскі мае інваліднасць другой групы, у яго чацвёртая стадыя рака. Яго гісторыю можна пачытаць тут.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: