У Беларусі тры новыя палітвязні
Праваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ трох чалавек. Колькасць палітвязняў, паводле падлікаў праваабаронцаў, дасягнула 1222. Але насамрэч іх значна болей.

Вось каго праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнямі.
Андрэй Сяргеенкаў —
асуджаны паводле арт. 363 КК да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі тэрмінам
на 3 гады і 6 месяцаў за тое, што ўвечары 9 жніўня 2020 года аказваў супраціў пры
затрыманні супрацоўнікам міліцыі, распыліўшы слезацечны газ у іх бок;
Аляксандр Сакалоўскі —
асуджаны паводле арт. 363 КК да 2 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі за
тое, што аказаў супраціў супрацоўніку міліцыі, які затрымліваў яго за
выкарыстанне нацыянальнай сімволікі на навушніках;
Дзмітрый Падлобнікаў —
асуджаны паводле арт. 364 КК да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі тэрмінам
на 3 гады за тое, што 9 жніўня 2020 года аказаў супраціў супрацоўнікам міліцыі
падчас разгону мірнага сходу, наносячы ўдары па шчытах супрацоўнікаў міліцыі.