У Гомелі па «тэрарыстычным артыкуле» ў закрытым рэжыме пачалі судзіць грамадзяніна Расіі
У Гомельскім абласным судзе 7 чэрвеня распачынаецца разгляд крымінальнай справы над 33-гадовым мясцовым жыхаром Андрэем Паднябенным. Андрэй мае расійскае грамадзянства, але з шасці гадоў жыве ў Беларусі і мае від на жыхарства, паведамляюць праваабаронцы.

Мужчыну абвінавачваюць па шэрагу цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі:
• ч. 1 арт.
14 і ч. 3 арт. 218 (замах на наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне чужой
маёмасці);
• ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання);
• ч. 1 і ч. 2 арт. 289 (акт тэрарызму).
Андрэя Паднябеннага вінавацяць у падпале машыны начальніка Кіравання дэпартаменту выканання
пакаранняў, праколе колаў у 39 тралейбусаў, стварэнні і адміністраванні
Telegram-канала і чата, якія прызналі экстрэмісцкімі фарміраваннямі, а таксама
падпале крана на будоўлі ў 2019 годзе. Справу ў закрытым рэжыме разглядае
суддзя Анатоль Сотнікаў.