Пракурор запрасіў 2,5 года «хіміі» для Таццяны Вадалажскай
У судзе Завадскага раёна Мінска ідзе разгляд крымінальнай справы каардынатаркі «Лятучага ўніверсітэту», палітзняволенай Таццяны Вадалажскай, якую абвінавачваюць па ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Справу разглядае суддзя Алег Каляда, паведамляюць праваабаронцы.
Падчас судовага пасяджэння Таццяна ўтрымлівалася ў
кайданках. У залу запусцілі ўсіх жадаючых. Абвінавачанне запрасіла для
палітзняволенай абмежаванне волі ва ўстанове адкрытага тыпу тэрмінам на два з
паловай гады.