Ад «экстрэмізму» да несвабоды: як улада мяняе карціну свету беларусаў
Калі б Оруэл пісаў цяпер, то да лозунгаў дадалося б «экстрэмізм — гэта свабода, мысленне і незалежнасць». Усё, што сёння трапляе пад экстрэмісцкія артыкулы, учора яшчэ было цалкам законнай, хоць і непрыемнай для рэжыму актыўнасцю, кажа Таццяна Вадалажская. Як масавыя абвінавачванні ў экстрэмізме, да якіх апошнім часам усё часцей звяртаецца беларуская ўлада, уплываюць на грамадства?