Восемдзесят за дванаццаць, пяць замест чатырох

Тэмы відэа-курсаў вельмі разнастайныя: гэта і Open data, і гісторыя беларускай фатаграфіі, і феномен гульні ў культуры, і сучасная палітыка

vedy.jpg

Некалькі тыдняў таму Лятучы ўніверсітэт абвясціў аб запуску краўдфандынгавай кампаніі і запрасіў усіх зацікаўленых далучыцца да стварэннячатырохвідэа-курсаў ад выбітных беларускіх адмыслоўцаў і мысляроў.

Прапановы па тэмах гэтых курсаў былі абраныя праз галасаванне сталых карыстальнікаў дыстанцыйнай платформы. Пераможца — курс Гарады і зменаклімату: што і навоштатрэбаведаць — літаральна на днях з’явіўся на платформе.

У сваёй адукацыйнай дзейнасці Лятучы ўніверсітэт імкнецца да сучаснасці ведаў і іх здольнасці адказваць на выклікі нашага часу. Мабыць, гэта і з'явілася адной з прычын даверу і моцнай падтрымкі, якая была выказана краўдфандынгаваму праекту.

Мы вельмі рады і неверагодна ўдзячны, за такую падтрымку. Водгук, які атрымаў праект у нашых сяброў, у карыстальнікаў Дыстанцыйнай платформы ўніверсітэту, у нашых студэнтаў кажа аб тым, што мы робім сапраўды карысную і неабходную справу. І робім яе разам з вамі! — кажа Таццяна Вадалажская, каардынатарка ўніверсітэта і праекту ВЕДЫ ONLINE.


Тэмы відэа-курсаў вельмі разнастайныя: гэта і Open data, і гісторыя беларускай фатаграфіі, і феномен гульні ў культуры, і сучасная палітыка. Але ж іх аб’ядноўваюць 3 агульныя прынцыпы — актуальнасць і якасць кантэнту, сучаснасць фармату, прафесійны ўзровень.

За 12 дзён краўдфандынгавы праект быў рэалізаваны на 80 адсоткаў. І гэта з’явілася моцным натхненнем для нас! Мы вырашылі, што калі мы з вашай дапамогай і падтрымкай набяром 125 адсоткаў, то да гэтай жа кампаніі курсаў далучыцца яшчэ адзін — «Дзве гісторыі стварэння ў Кнізе Роду», — гаворыць Тацяна.

Аўтарам даданага курса з’яўляецца Ірына Дубянецкая, філосаф, доктар сакральнай тэалогіі (Sacrae Theologiae Doctor) і доктар філасофіі (PhD), знакаміты бібліст.

Гэта будзе курс-даследаванне, курс-разважанне — разам з слухачамі будуць закрануты комплекс пытанняў, якія тычацца гэтага падставовага для нашай культуры тэксту: дзве адрозныя традыцыі ў Кнізе Роду, аўтарства Кнігі, час, гістарычны і культурны кантэкст, пытанні, касмічная гармонія, чалавечая свабода і адказнасць.

Таксама, слухачы курса могуць весці дыскусію с аўтарам і адзін з адным адразу ж на старонцы курсу, карыстацца дадатковымі матэрыяламі да тэмы, пакідаць свае водгукі.                         

Каб падтрымаць праект, неабходна прайсці па дадзенайспасылцы, перайсці ў вокладку Зборсродкаў, абраць зацікавіўшую вас падзяку і націснуць на яе.

Паводле прэс-службы Лятучага ўніверсітэту