Падпалкоўнік-палітвязень Сяргей Шпак напярэдадні свайго 50-годдзя стаў дзедам

Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку распавяла сваячка вайскоўца, вядомы сацыёлаг Таццяна Вадалажская.  

szpak_1907.jpg

— Сяргей Шпак, муж маёй сястры і палітзняволены, стаў сёння дзедам, — напісала Таццяна Вадалажская. — На жаль, парадавацца гэтаму з сям'ёй ён пакуль не можа, бо за кратамі. А яшчэ 25 кастрычніка яму споўніцца 50 гадоў. Вось колькі ў нас падстаў для віншаванняў!

Таксама Таццяна паведаміла, што Сяргей Шпака нядаўна перавялі ў турму на вуліцы Валадарскага.Сяргей Шпак — падпалкоўнік, удзельнічаў у відэазвароце беларускіх афіцэраў запасу да дзеючых вайскоўцаў. 16 ліпеня да яго дадому прыйшлі з ператрусам, пасля чаго затрымалі.
У Сяргея чацвёра дзяцей, двое з іх непаўналетнія.

Згодна з указам Лукашэнкі, ён, як яшчэ восем дзясяткаў афіцэраў, быў пазбаўлены вайсковага звання. У Шпака была выслуга 28 гадоў.

Палітвязню інкрымінавалі ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса — «Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».