Сведкам на судзе над былым следчым Ягорам Вяршыніным прывялі зняволенага Яўгена Юшкевіча — таксама былога следчага

У судзе Цэнтральнага раёна сёння судзяць па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса Ягора Вяршыніна — палітзняволенага, былога следчага. Справу разглядае сумнавядомы суддзя Дзмітрый Карсюк, дзяржабвінавачванне падтрымлівае Арцём Цвяткоў. Вяршыніна абвінавачваюць у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак — ва ўдзеле ў маршах 23 і 30 жніўня ў Мінску. Ягор віны не прызнаў, перадае «Вясна».

photo_2021_10_08_15_25_28.jpg

У якасці сведкі на суд у кайданках за спінай асабіста прывялі былого следчага Яўгена Юшкевіча, якога ўтрымліваюць у СІЗА КДБ і вінавяцяць у тэрарызме. Юшкевіча дапытваюць па гэтай справе, таму што, паводле абвінавачання, Вяршынін браў удзел у маршах менавіта з ім — сваім лепшым сябрам.
З паказанняў Яўгена стала вядома, што, акрамя арт. 289 КК, яму прад’явілі абвінавачанне па арт. 342 КК за ўдзел у маршы 16 жніўня. Па масавых мерапрыемствах 23 і 30 жніўня ён праходзіць у якасці сведкі.
Ягор Вяршынін больш за 6 гадоў адпрацаваў у Следчым камітэце. Звольніўся ў 2019 годзе, займаўся спартыўнай аналітыкай і планаваў ісці ў IT. 11 чэрвеня 2021 года Ягора затрымалі.