«Выкрыкваў лозунгі, блакаваў рух транспарту». Яшчэ аднаго мінчука прысудзілі да пазбаўлення волі
Суд Савецкага раёна Мінска 8 кастрычніка вынес прысуд па справе Яўгена Кузьмянкова, паведамляюць праваабаронцы.
Яўгена Кузьмянкова абвінавацілі у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.1 артыкула 342 КК РБ (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) — а менавіта ва ўдзеле ў акцыях 9 жніўня і 6 верасня 2020 года. Падчас акцыі 9 жніўня каля Стэлы хлопец атрымаў раненні ад светлашумавых гранат.
Сваю віну Яўген прызнаў і раскаяўся.
Суддзя Сяргей Шаціла прысудзіў Кузьмянкову пазбаўленне волі на тэрмін адзін год і 6 месяцаў у калоніі агульнага рэжыму.