Адвакат наведаў Таццяну Вадалажскую ў СІЗА
Адвакат наведаў сацыёлага Таццяну Вадалажскую ў СІЗА, паведамляецца ў запісе філосафа Уладзіміра Мацкевіча. Яна прасіла перадаць, што ўвогуле з ёй усё ў парадку, чытае знойдзеную ў камеры кнігу Уладзіміра Набокава, піша лісты.
Таццяна
Вадалажская, сацыёлаг, каардынатар Лятучага ўніверсітэта і сябра Каардынацыйнай
Рады, была затрыманая 23 сакавіка падчас візіту ў Следчы камітэт з нагоды
хадайніцтва аб выездзе ў Літву на лячэнне. Там ёй прад'явілі пастанову аб
змяшчэнні пад варту.
Вадалажскую
затрымлівалі ў жніўні 2021 года па крымінальнай справе аб арганізацыі або ўдзеле
ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Праз 10 сутак
яе адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.
Паводле reform.media.