Следства па справе Таццяны Вадалажскай скончанае
Стала вядома, што следства па справе Таццяны Вадалажскай скончанае. Дата суда можа вызначыцца на працягу месяца
Пра гэта паведамляецца на старонцы ў фэйсбуку Уладзіміра Мацеквіча.
Адзначаецца, што, верагодней за ўсё, новых абвінавачванняў Таццяне не прад'яўлена і справа будавацца на першапачатковых абвінавачваннях паводле арт. 342 ч.1.
На працягу месяца можа быць вызначаная дата суда.
Настрой у Таццяны бадзёры, і яна ставіцца да ўсяго аптымістычна. Палітзняволеная чытае любімых аўтараў і малюе, калі ёсць такая магчымасць.
Адносіны ў камеры сяброўскія: жанчыны фантазуюць і робяць кулінарныя шэдэўры ў складаных умовах.