Навіны дня. Уваходжанне Беларусі ў склад Расіі, альтэрнатыва долару і еўра, суды над палітвязнямі

У традыцыйным вячэрнім аглядзе расказваем пра галоўнае, што адбылося ў Беларусі сёння, 25 траўня 2022 года.

samae_halounae.jpg


Дзень ад дня з'яўляюцца навіны пра ўсё больш вар'яцкія планы Масквы па захопе бліжэйшых тэрыторый. Пра (не)магчымасць уваходжання Беларусі ў склад Расіі разважае палітолаг Павел Усаў.
«"Падзяляй і ўладар" — вядомы прынцып любой таталітарнай дзяржавы». Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч у інтэрв'юЗмітру Лукашуку разважае пра тое, чаму ўлады Беларусі баяцца кніг і як не страціць здабыткі 2020 года.
Траціна беларускага аўтапарка адправілася ў адпачынак — рынак грузаперавозак пакутуе ад уплыву заходніх санкцый, якія першы віцэ-прэм'ер Снапкоў назваў «задушлівымі».
«Імпартазамяшчэнне» поўным ходам: у ЕАЭС спрабуюць знайсці альтэрнатыву долару і еўра. Беларускія ўлады ўбачылі ў гэтым будучыню.
Наша гасціннасць не ведае межаў: прэм'ер Галоўчанка паскардзіўся, што дорага ўтрымліваць украінскіх бежанцаў, і прапанаваў ім працаваць.
Як выжывае (і ці выжывае) сёння беларуская мова, расказвае паводле сваіх назіранняў Віктар Малышчыц.
Мінінфарм паскардзіўся, што ніяк не можа абвергнуць звесткі пра забарону Оруэла ў краіне. Так хочацца быць «міністэрствам праўды»?
Весткі з палёў рэпрэсій. Інстаграм-блогер Сяргей Сакавец, якому прысудзілі 4 гады калоніі, паскардзіўся ў судзе на выбіванне пароля ад акаўнта ў Інстаграме. Пракурор праігнараваў скаргу.
Па ўсім відаць, што прапагандысты атрымалі доступ да ТГ-каналаў «Белліт» і выдавецтва «Янушкевіч»: сёння вечарам у іх з'явіліся рэпосты відэа з тэлеканала АНТ.
Палітзняволенай Таццяне Вадалажскайпрызначылі дату суду. Сацыёлага будуць судзіць 7 чэрвеня ў судзе Заводскага раёна Мінска.
Сёння прайшоў ператрус у офісе незалежнага прафсаюза «Беларуськалія». Быў затрыманы старшыня прафсаюза Аляксандр Мішук.
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 10 чалавек. Цяпер у Беларусі, паводле спісаў «Вясны», 1207 палітвязняў. Праваабарончая ініцыятыва «Dissidentby» налічвае 1464 чалавекі.
Папаўненне ў спісе «экстрэмістаў»: сайт выдання «Медыязона.Беларусь», а таксама ўсе яго сацсеткі, прызнаны «экстрэмісцкім».
8 чэрвеня пачнецца судовы працэс над журналістам Андрэем Кузнечыкам. Судзіць палітвязня будзе Магілёўскі абласны суд.