
Палітзняволеную Вадалажскую абвінавачваюць у «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (арт. 342 КК). Яе затрымалі 23 сакавіка падчас візіту ў Следчы камітэт (яна раней падавала ў СК хадайніцтва, каб ёй дазволілі выехаць у Літву на лячэнне), утрымліваюць у СІЗА № 1 Мінска, нагадвае Еўрарадыё.
Сацыёлаг Таццяна Вадалажская — паплечніца філосафа і палітвязня Уладзіміра Мацкевіча, каардынатар Лятучага ўніверсітэта, сябра Каардынацыйнай рады. У жніўні 2021-га яе затрымлівалі адначасова з Мацкевічам, аднак выпусцілі на волю праз 10 дзён. Вадалажская заставалася ў статусе падазраванай, хадзіла на допыты.
Справу Уладзіміра Мацкевіча перадалі ў суд у красавіку. Дата разбіральніцтва не прызначаная дагэтуль.