Пачалі судзіць палітзняволеную Людмілу Волкаву

Распачаўся суд над сябрай Прэзідыума БСДП Людмілай Волкавай

ljudmila_volkava_1.jpg


Людмілу Волкаву судзяць паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Справу разглядае суддзя Ленінскага раёна Мінска Юлія Шут.

Людмілу Волкаву затрымалі 19 студзеня – чатыры месяцы яна ўтрымліваецца пад вартай.
Людмілу затрымалі наўпрост на працы і павезлі дадому на ператрус. Сілавікі забралі ў яе тэлефон і выдалілі ўсіх падпісычкаў у афіцыйным тэлеграм-канале партыі, а сімволіку БСДП у ім замянілі на дзяржаўны герб.