Рэдактарку «Новага Часу» Аксану Колб будуць судзіць 7 чэрвеня
Суд над палітзняволенай рэдактарскай «Новага Часу» Аксанай Колб прызначылі на раніцу 7 чэрвеня.

Аксану Колб пачнуць судзіць 7 чэрвеня ў Судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Пачатак пасяджэння — у 10.30 раніцы. Такая інфармацыя з’явілася на сайце суда Цэнтральнага раёна.
Аксану Колб затрымалі раніцай 20 красавіка 2022 года і змясцілі пад варту. 22 красавіка ёй высунулі абвінавачванне ў парушэнні арт. 342 ч. 1 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або актыўны ўдзел у іх).
Разглядаць справу Аксаны Колб будзе суддзя Дзмітрый Карсюк. У мінулым годзе праваабаронцы называлі яго самым "эфектыўным" суддзёй Мінска, які асудзіў па палітычных справах найбольшую колькасць чалавек.
Падтрымайце Аксану лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі!
Пішыце на адрас: 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, СІЗА №1. Колб Аксане Мікалаеўне.