Улады ліквідавалі і выселілі з офіса арганізацыю незалежнага прафсаюза «Нафтан»

25 мая ў Наваполацку з офіса выселілі нізавую ячэйку Беларускага незалежнага прафсаюза «Нафтан». Пра гэта паведамілі праваабаронцы.

Перад гэтым арганізацыю пазбавілі рэгістрацыі. Прадстаўнікі прафсаюза кажуць, што яны планавалі абскарджваць гэтае рашэнне ў судзе, таму пакідаць памяшканне не збіраліся.

Тым часам «Нафтан» працягвае працаваць. Адзін з работнікаў паведаміў, што загрузка магутнасцей зараз мінімальная. Збыт асноўнай наменклатуры ёсць, але вельмі маленькі. Практычна ўсе рэзервуары з сыравінай запоўнены.

Зарплаты асабліва не змяніліся. Праўда, зменшыўся памер прэміі і «прыпынілі выплату матэрыяльнай дапамогі да водпуску, а таксама прафсаюзныя выплаты на патрэбы, хоць унёскі прафсаюзныя (гаворка пра праўладны прафсаюз), як і раней, утрымліваюць».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: