У ЕАЭС выношваюцца планы па стварэнні альтэрнатывы долару і еўра

У ЕАЭС выношваюцца планы па стварэнні альтэрнатывы долару і еўра. Гаворка ідзе аб «незалежнай аплатнай адзінцы». Да праекту хочуць падцягнуць і ШАС. Пра гэта паведаміў старшыня ЕЭК Міхаіл Мясніковіч.

myasnikovich_1.jpg


Паводле яго слоў, дыскусія аб такой адзінцы будзе весціся на пасяджэнні Еўразійскага эканамічнага форуму 26 траўня, распавядае REFORM.by.

«Мы з акадэмікам Глазьевым на першай панэльнай дыскусіі з'яўляемся мадэратарамі. Таму я думаю, што гэта будзе вельмі цікава нават не толькі для бізнес-колаў і цэнтрабанкаў, але і для шырокай аўдыторыі. Асабіста я лічу, што за гэтым будучыня. І гэта правільны падыход, калі мы фарміруем незалежную аплатную сістэму і незалежную адзінку», — сказаў ён.

Мясніковіч прывёў прыклад Еўрасаюза, які ў свой час увёў еўра.

«Безумоўна, трэба паглядзець і на вопыт Еўрапейскага саюза. Бо таксама фармавалася і экю, і еўра і гэтак далей. І вось мы маем тое, што маем. Таму тут, я лічу, што Еўразійскі эканамічны саюз і не толькі... Думаю, што да гэтай сістэме могуць далучыцца і іншыя дзяржавы. Але мне ўяўляецца, што ў гэтым ёсць добры сэнс і цікавасць», — сказаў ён.