Ці ўпадзе долар яшчэ больш і што будзе з расійскім рублём?

Прычына ўмацавання расійскага рубля — перавышэнне прапановы замежнай валюты над попытам з-за адміністрацыйных мер рэгулявання.

_hroszy___valjuta__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__1__logo.jpg

Расійскі экспарт расце, імпарт скараціўся амаль на 70%, экспарцёры прадаюць 80% валютнай выручкі на таргах. Штодзённы аб'ём прапановы складае больш за 1 млрд долараў ЗША пры мінімальным попыце, піша «Белорусы и рынок».

А гэты тыдзень — перыяд падатковых выплат. Аднак, хутчэй за ўсё, буйныя падаткаплацельшчыкі ўжо ўлічылі гэты фактар, таму далейшае ўмацаванне рубля малаверагоднае.

У валютнай пары еўра-долар на мінулым тыдні нарэшце адбыўся некаторы разварот. Курс вырас да еўра-долар 1,0562 да закрыцця тыдня, а быў момант, калі пара падымалася да еўра-долар 1,6017. Індэкс долара DXY апусціўся да ўзроўню ў 103 пункты, мінімальнае значэнне індэкса на мінулым тыдні дасягала адзнакі 102,740, піша myfin.by.

Слабое еўра штурхае інфляцыю ў Еўрасаюзе ўверх — і гэты фактар выклікае непакой адказных чыноўнікаў. Па выніках мінулага месяца інфляцыя ў Германіі, напрыклад, дасягнула 7,8%, а гэта ж максімум з 1981 года (!). Праз два тыдні, 9 чэрвеня, пройдзе планавае пасяджэнне Еўрапейскага цэнтрабанка, на якім расце верагоднасць таго, што рэгулятар можа пайсці на першае за шмат гадоў павышэнне працэнтнай стаўкі. У гэтым выпадку курс еўра можа вярнуцца да ўзроўню вышэй за еўра-долар 1,1000.

На беларускім валютным рынку гэтыя фактары прывялі да рэзкага ўмацавання расійскага рубля і падзення курсу долара ЗША ў параўнанні з еўра.

Пара долар-рубель закрыла тыдзень на адзнацы ў долар-рубель 2,4804 пры аб'ёме таргоў у пятніцу ў 40,073 млн долараў ЗША. Курс еўра па выніках таргоў у пятніцу курс спыніўся на еўра-рубель 2,6075, хоць на працягу тыдня пара еўра-рубель падымалася да еўра-рубель 2,6487.

На гэтым тыдні можна чакаць умацавання еўра ў дачыненні да долара ЗША і росту пары еўра-рубель да 2,6200–2,6500.

Расійскі рубель можа скарэктавацца ад максімуму, але курс рубля, хутчэй за ўсё, застанецца вышэй расійскі рубель-рубель 4,1000.

Долар ЗША таксама можа вярнуцца да адзнакі ў долар-рубель 2,5000–2,5200.