Палітзняволеную асудзілі за ўдзел у пратэстах да «хатняй хіміі» і выпусцілі з-за кратаў
У судзе Заводскага раёна Мінска 3 чэрвеня да двух з паловай гадоў «хатняй хіміі» асудзілі 38-гадовую палітзняволеную Кацярыну Алексіян, паведамляюць праваабаронцы.

Суддзя Жанна Хвайніцкая прызнала яе вінаватай па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага
кодэкса — удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Кацярыну затрымалі 15 сакавіка ў пад'ездзе
свайго дома — амаль два з паловай месяцы яна ўтрымлівалася пад вартай у СІЗА-1.
На працэсе
«Мінсктранс» выставіў пазоў за «блакіроўку» дарог у памеры 22 тысячы рублёў —
яго вынеслі ў грамадзянскую вытворчасць.