Былую дацэнтку МДЛУ Наталлю Дуліну зноў арыштавалі на 15 сутак
Былая дацэнтка кафедры італьянскай мовы ў МДЛУ Наталля Дуліна зноў была затрымана 3 чэрвеня. Гэта трэцяе затрыманне за тры месяцы, нагадваюць праваабаронцы.
![photo_2022_06_07_08_18_29.jpg photo_2022_06_07_08_18_29.jpg](/img/v1/images/photo_2022_06_07_08_18_29.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На гэты раз яе абвінавацілі ў «дробным хуліганстве» (арт. 19.1 КаАП) — яна нібыта «размахвала рукамі і нецэнзурна лаялася». Хадайніцтва аб праглядзе камер відэаназірання суддзя адхіліла. І прысудзіла педагогу 15 сутак арышту.
Першы раз Наталлю
затрымлівалі 28 лютага за антываенную акцыю і арыштавалі на 15 сутак за «удзел
у несанкцыянаваным пікетаванні» (арт. 24.23 КаАП). Праз месяц — 25 красавіка —
яе затрымалі дома, а потым асудзілі на 15 сутак арышту за «захоўванне
інфармацыйнай прадукцыі канала на YouTube з назвай "Радыё Свабода"»
(арт. 19.11 КаАП).