Дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых «знайшоўся» ў СІЗА ў Жодзіне
За шэсць дзён, якія прайшлі ад моманту яго затрымання, ён не бачыўся з адвакатам, паведамляе выданне.
![zal220518_79f39.jpg zal220518_79f39.jpg](/img/v1/images/zal220518_79f39.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У чым канкрэтна вінавацяць Залатых, пакуль невядома. Нагодай
для затрымання стала крымінальная справа па артыкуле 130 КК Беларусі — за
распальванне варажнечы.
Дома ў Канстанціна Залатых, а таксама ў рэдакцыі «Беларусаў і рынка» прайшлі ператрусы. Цяпер рэдакцыя апячатаная.