З часопіса «Мастацтва» звольнілі крытыка Таццяну Мушынскую — маці галоўрэда «НН» Ягора Марціновіча
Ёй прапанавалі напісаць заяву аб звальненні па згодзе бакоў, паведамляе Беларуская рада культуры.

Таццяна Мушынская — вядомая беларуская журналістка, пісьменніца, тэатральны крытык, лібрэтыст. Аўтарка двух дзясяткаў кніг. У 2013 годзе стала пераможцам Нацыянальнай тэатральнай прэміі ў намінацыі «Найлепшы журналіст (музычны крытык)». З 1991 года працавала рэдактарам аддзела музыкі часопіса «Мастацтва».
Таццяна Міхайлаўна — маці палітвязня Ягора Марціновіча, галоўнага рэдактара «Нашай Нівы».