Палітвязень Мікіта Емяльянаў зноў у карцары. Ад пачатку года ён правёў там ужо 122 дні

Чарговыя 10 сутак карцара 22-гадовы хлопец атрымаў 24 траўня за адмову прыбраць дворык за іншымі асуджанымі, паведамляе ініцыятыва dissidentby.

img_0946_logo__1__logo_1_1_1_2_logo_1_1_1.jpg

Актывісты dissidentby прыводзяць пералік парушэнняў правоў палітвязня Мікіты Емяльянава.

Сярод іх — адсутнасць пасцельных рэчаў, штодзённых прагулак і фізічных практыкаванняў, змяшчэнне ў карцар больш, чым на 10 сутак, свядомае прынясенне зняволенаму фізічных і маральных пакутаў праз рэпрэсіі.

Мікітая Емяльянаў — актывіст анархісцкага руху, асуджаны 27 сакавіка 2020 года да чатырох гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за «пашкоджанне маёмасці і незаконных дзеяннях з гаручымі рэчывамі ў групе па папярэдняй змове».

29 траўня мінулага года ён быў пераведзены на строгі рэжым турэмнага ўтрымання, а 9 чэрвеня этапаваны ў Магілёўскую турму №4.

9 сакавіка 2022 года на тэрыторыі турмы Мікіту судзілі паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы за парушэнне правілаў унутранага распарадку) і дадаткова прызначылі пазбаўленне волі тэрмінам на два гады. Па сукупнасці пакаранняў новы тэрмін склаў тры гады і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

У няволі Мікіта ўсяляк пратэстуе супраць парушэння сваіх правоў, за што атрымлівае ад адміністрацыі новыя пакаранні.